Гэты дзень з`яўляецца сто дзевяноста сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 169 дзён.
Якія падзеі адбыліся 15 ліпеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 15 ліпеня
У 1410 годзе адбылася бітва пры Грунвальдзе ў ходзе Вялікай вайны 1409—1411 гадоў.
У 1560 была першая пісьмовая згадка аб Шацілавічах (зараз — горад Светлагорск).
У 1999 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Суданам.
Хто нарадзіўся 15 ліпеня
1609 год: Казімір Леў Сапега, вялікалітоўскі дзяржаўны і грамадскі дзеяч.
1876 год: Цётка (Алаіза Пашкевіч), беларуская паэтэса.
1901 год: Уладзімір Дубоўка, беларускі паэт, празаік, перакладчык, крытык.
Таксама сёння нарадзіліся нідэрландскі мастак Рэмбрант і французскі філосаф Жак Дэрыда.
15 ліпеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Свяціцеля Фоція, мітрапаліта Кіеўскага.
У гэты дзень нельга было працаваць у полі і шыць. У дом запрашалі свяшчэнніка, які асвячаў падворак і гаспадарчыя пабудовы.
Калі на дрэвах ужо з`явілася жоўтае лісце, восень і зіма будуць раннія. Імгла на вадзе раніцай прадвяшчае добрае надвор`е.
Sputnik, 15 ліпеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/28/74714
Текущая дата: 28.12.2024