Белорусский портал в Казахстане

Беларускія грамадзяне вераць у сваю краіну і звязваюць з ёй свой лёс і лёс сваіх дзяцей



Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і членамі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання.

"Прагаласаваўшы на рэферэндуме за прапануемыя змяненні, грамадзяне замацавалі ў якасці мадэлі развіцця Беларусі моцную дзяржаву, заснаваную на нацыянальных традыцыях народаўладдзя, ідэалах міру, гуманізму і сацыяльнай справядлівасці. Падтрымалі нормы, нацэленыя на захаванне традыцыйных каштоўнасцей, памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, узмацненне патрыятычнага складніка ў выхаванні маладога пакалення", - адзначыў Прэзідэнт.

Такім чынам, абноўленая Канстытуцыя ў літаральным сэнсе стваралася народам і для народа, падкрэсліў беларускі лідар. "Гэта самае галоўнае. Мы бачым, што людзі вераць у Беларусь, звязваюць з ёй свой лёс, лёс сваіх дзяцей і ўнукаў. І цяпер я кажу не толькі пра нашых грамадзян. Я маю на ўвазе і іншаземцаў, якія выбралі Беларусь у якасці другой Радзімы. І такіх становіцца ўсё больш", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

21 сакавіка 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/3/73245
Текущая дата: 09.05.2024