Белорусский портал в Казахстане

Аўтапрабег «Подзвіг народа бессмяротны» прайшоў у Полацку



6 ліпеня ўдзельнікі рэспубліканскай грамадска-патрыятычнай акцыі «Подзвіг народа бессмяротны», прысвечанай аперацыі «Баграціён», прыбылі ў Полацк.

Тут яны прынялі ўдзел у цырымоніі ўскладання кветак да Вечнага агню ля Кургана Бессмяротнасці.

РГА «Патрыёты Беларусі» усталявала ва ўрачыстай абстаноўцы таблічку з QR-кодам паблізу Кургана Бессмяротнасці. Да акцыі далучыліся прадстаўнікі ФПБ, грамадскага аб’яднання і партыі «Белая Русь», БРСМ. Сімвалічна, што патрыятычны аўтапрабег праходзіць 6 ліпеня, у дзень, калі самы старажытны горад Беларусі адзначае сваё 1162-годдзе.

Звязда, 6 ліпеня 2024


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/30/74632
Текущая дата: 27.12.2024