Гэты дзень з`яўляецца сто восемдзесят трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 183 дні.
Якія падзеі адбыліся 1 ліпеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 1 ліпеня
У 1569 годзе была заключана Люблінская ўнія паміж Каралеўствам Польскім і Вялікім княствам Літоўскім.
У 1921 годзе зацверджаны статут Таварыства беларускай школы, створанага ў Вільні.
У 1974 годзе прэзідэнт ЗША Рычард Ніксан наведаў Беларусь.
У 2016 годзе ў Беларусі адбылася дэнамінацыя.
Хто нарадзіўся 1 ліпеня
1891 год: Пётр Бузук, лінгвіст-славіст, літаратуразнавец, паэт, педагог.
Таксама сёння нарадзіліся французская пісьменніца Жорж Санд, савецкі скульптар Вера Мухіна і амерыканская актрыса і фотамадэль Памэла Андэрсан.
1 ліпеня ў народным календары
Сёння ў праваслаўных вернікаў пачынаецца Пятроў пост, які завершыцца 11 ліпеня – у дзень памяці апосталаў Пятра і Паўла.
Таксама сёння шануюць памяць пакутнікаў Іпація, Лявонція і Фядула, якія былі рымскімі воінамі.
Гэты дзень звычайна сапраўды гарачы, у яго нашы продкі ўшаноўвалі бога сонца Ярылу. У вёсках ладзілі кірмашы, гулялі, вадзілі карагоды, якія сімвалізавалі сонечны круг.
Прынята было 1 ліпеня збіраць зёлкі, таму што яны нібыта набывалі найлепшыя гаючыя якасці. Так, збіралі лісце маліны і дзьмухаўца, палын, карані лопуху і іншыя травы.
Прадказаць надвор`е на бліжэйшы час можна было па паводзінах насякомых. Калі павук зрабіў новую павуціну, надвор`е будзе добрае. У полі шмат мух – бліжэйшыя дні будуць сонечныя.
Sputnik, 1 ліпеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/31/74590
Текущая дата: 27.12.2024