Гэты дзень з`яўляецца сто дваццаць шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 240 дзён.
Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень друку. Якія яшчэ падзеі адбыліся 5 траўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 5 траўня
У 1932 годзе быў створаны Клімавіцкі дзяржаўны аграрны каледж.
У 1993 годзе былі ўстаноўлены дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Эквадорам.
Хто нарадзіўся 5 траўня
1819 год: Станіслаў Манюшка, беларускі і польскі кампазітар.
1917 год: Юрый Багушэвіч, беларускі пісьменнік, перакладчык.
1934 год: Аляксей Гардзіцкі, беларускі літаратуразнавец.
1941 год: Уладзімір Ярэц, беларускі матацыкліст, падарожнік.
Таксама сёння нарадзіліся нямецкі філосаф Карл Маркс і польскі пісьменнік Генрык Сянкевіч.
5 траўня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі святкуюць Вялікдзень – Светлае Хрыстова Уваскрэсенне, самае галоўнае свята ў праваслаўі. Па завяршэнні богаслужэння вернікі "разгаўляюцца" – смакуюць асвячоныя напярэдадні яйкі і кулічы.
Таксама сёння шануюць памяць вялебнага Феадора Сікеата, апосталаў Нафанаіла, Лукі і Клімента і вялебнага Віталія, якому маліліся пра пазбаўленне ад грахоўных спакус.
5 траўня стараліся ў лес не хадзіць – сцерагліся нячыстай сілы.
Калі ўжо чуваць куванне зязюлі, болей замаразкаў не будзе.
Навальніца прадвяшчае добры ўраджай.
Sputnik, 5 траўня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/33/73918
Текущая дата: 15.11.2024