Белорусский портал в Казахстане

Пажар на тэрыторыі Старобінскага торфабрыкетнага завода ліквідаваны



Падраздзяленні МНС працавалі па паведамленні аб пажары ў будынку на тэрыторыі Старобінскага торфабрыкетнага завода, паведамляе МНС.

У ведамстве паведамілі, што ў будынку (знаходзіцца на рамонце) падрыхтоўчага аддзялення і галерэі адбылося ўзгаранне транспарцёрнай стужкі на плошчы каля 300 кв. м.

Інцыдэнт на тэхналагічны працэс прадпрыемства не паўплываў. Прычына пажару высвятляецца. Пацярпелых няма.

На месцы працавалі восем аўтацыстэрнаў, аўталесніца і штаб. Таксама была прыцягнутая добраахвотная пажарная каманда прадпрыемства.

Звязда,  5 траўня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/33/73923
Текущая дата: 15.11.2024