Белорусский портал в Казахстане

Урад павялічыў фінансаванне дзіцячага санаторна-курортнага лячэння ў бягучым годзе



Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 3 мая 2024 года нумар 336, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Міністэрству фінансаў даручана павялічыць у 2024 годзе расходы рэспубліканскага бюджэту па функцыянальнай класіфікацыі, прадугледжаныя Рэспубліканскаму цэнтру па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва на іншыя пытанні ў галіне сацыяльнай палітыкі, на Br25 124 600 для забеспячэння дзіцячага санаторна-курортнага лячэння.

Расходы плануецца павялічыць за кошт адпаведнага змяншэння расходаў, прадугледжаных на абслугоўванне знешняга дзяржаўнага доўгу.

Пастанова ўступае ў моц пасля яе афіцыйнага апублікавання.

5 траўня 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/33/73926
Текущая дата: 15.11.2024