Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 18 чэрвеня 2024 года



Гэты дзень з`яўляецца сто сямідзесятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 196 дзён.

Якія падзеі адбыліся 18 чэрвеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 18 чэрвеня

У 1586 годзе гораду Нясвіжу нададзены герб.
У 1989 годзе быў заснаваны Ліцэй БДУ.
У 1993 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Інданезіяй.

Хто нарадзіўся 18 чэрвеня

1889 год: Уладзімір Каліноўскі, беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст, гісторык.
1911 год: Аляксандр Шыдлоўскі, беларускі культурны дзеяч, кампазітар.

Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік Іван Ганчароў і англійскі рок-музыкант, кампазітар, спявак Пол Макартні.

18 чэрвеня ў народным календары

На Дарафея людзі назіралі за ветрам. Калі ён дзьме з паўночнага захаду, лета будзе вільготнае, з усходу – прадвяшчае паморак, з поўначы – добрае надвор`е, а з поўдня – ураджайны год.

Дождж маглі прадказаць з раніцы – калі трава пахне мацней, чым звычайна, варта чакаць непагадзь.

Гаспадыні імкнуліся ў першай палове дня прапалоць грады: лічылася, што так пустазелле доўга не вырасце.

Sputnik, 18 чэрвеня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/33/74513
Текущая дата: 26.12.2024