Аб гэтым заявіў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка ў час сумеснага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.
«Амаль 10 гадоў у нашай краіне дзейнічае праграма сямейнага капіталу. Яе галоўны вынік — стабільны рост колькасці шматдзетных сем’яў. Калі на 1 студзеня 2020 года іх было 104 тыс., то сёння ўжо больш як 120 тыс. Пры гэтым з 2009 года колькасць такіх сем’яў павялічылася ў два разы. Усяго ў рамках рэалізацыі праграмы сямейны капітал прызначаны 137 тыс. шматдзетных сем’яў, на іх дэпазітныя ўклады залічана каля Br4 млрд», — сказаў Ігар Петрышэнка.
Самым запатрабаваным напрамкам выкарыстання гэтых сродкаў з’яўляецца паляпшэнне жыллёвых умоў. Толькі за мінулы год 10 тыс. сем’яў змаглі вырашыць такім чынам свае жыллёвыя пытанні. «Улічваючы, што ў бягучым годзе праграма сямейнага капіталу завяршаецца, ва ўрадзе прапрацоўваюцца канцэптуальныя прапановы па яе далейшаму развіццю», — адзначыў віцэ-прэм’ер.
Звязда, 20 чэрвеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/33/74523
Текущая дата: 26.12.2024