Гэты дзень з`яўляецца сто семдзесят трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 193 дні.
Сёння Дзень летняга сонцастаяння. Якія падзеі адбыліся 21 чэрвеня і чым адзначваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 21 чэрвеня
У 1663 годзе ў Мастах завяршыліся перагаворы караля і вялікага князя Яна Казіміра з вайсковай канфедэрацыяй, якой была выплачана запазычанасць у суме 19 млн злотых.
Хто нарадзіўся 21 чэрвеня
1864: Аляксандр Сержпутоўскі, беларускі этнограф і фалькларыст.
1908: Павел Шыдлоўскі, дзеяч самадзейнага мастацтва, заснавальнік Прысынкаўскага хору — старэйшага беларускага хору ў Заходняй Беларусі, кампазітар.
Таксама сёння нарадзіліся французскі філосаф-экзістэнцыяліст Жан-Поль Сартр, рускі савецкі паэт Аляксандр Твардоўскі і савецкі і расійскі музыкант, лідар рок-групы "Кино" Віктар Цой.
21 чэрвеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялікапакутніка Феадора Страцілата, заступніка праваслаўных воінаў.
У народзе святога празвалі Фёдарам Калодзежнікам. У гэты дзень асабліва шанавалі майстроў, якія будавалі калодзежы. Яны ведалі, як знайсці падземныя ключы, як збудаваць сруб і на якую глыбіню капаць калодзеж. Адпаведна, 21 чэрвеня лічылася добрым днём для будавання калодзежа.
Калі ў гэты дзень навальнічныя грамы вельмі моцныя, непагадзь будзе яшчэ некалькі дзён. Калі ж да поўдня раса не высахла, дождж не пойдзе.
Sputnik, 21 чэрвеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/33/74533
Текущая дата: 26.12.2024