Гэты дзень з`яўляецца сто пяцьдзесят дзевятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 207 дзён.
Якія падзеі адбыліся 7 чэрвеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 7 чэрвеня
У 1958 годзе пачалося будаўніцтва горада Наваполацка.
Хто нарадзіўся 7 чэрвеня
1825 год: Эдвард Паўловіч, беларускі мемуарыст, мастак і асветнік.
1908 год: Уладзімір Галубовіч, беларускі і польскі археолаг.
Таксама сёння нарадзіліся французскі мастак Поль Гаген і англійскі фізік Чарльз Баркла.
7 чэрвеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Ферапонта, епіскапа Карскага, а таксама святкуюць здабыццё галавы Іаана Прадцечы.
Галаву Іаана Хрысціцеля падчас іканаборскіх хваляванняў хавалі ў Каманах пад зямлёй. У 842 годзе патрыярху Ігнацію на малітве было паказана месца, дзе знаходзіцца галава. Пра гэта ён паведаміў імператару, які накіраваў пасольства ў Каманы, і праз 8 гадоў там сапраўды знайшлі святыню. Частка яе зараз знаходзіцца на Афоне.
У гэты дзень сяляне выганялі жывёл на поле толькі пасля таго, як высахне раса, таму што лічылася: мядовая раса шкодзіць жывёлам і можа выклікаць паморак. Пра з`яўленне такой расы можна было даведацца, назіраючы за лісцем на дрэвах: калі яно паблякла, выпала мядовая раса.
Sputnik, 7 чэрвеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/34/74379
Текущая дата: 26.12.2024