Пры афармленні рэйса «Мінск — Шарм-Эль-Шэйх» у сталічным аэрапорце беларускія пагранічнікі затрымалі грамадзяніна Расіі, які меў намер незаконна вывезці сваю паўтарагадовую дачку з Беларусі, паведамляе ДПК.
Падчас правядзення пагранічнага кантролю высветлілася, што пашпарт дзіцяці — падроблены. Па словах затрыманага, ён купіў для дачкі фальшывы дакумент у інтэрнэце, бо сапраўдны знаходзіцца ў ягонай жонкі, з якой мужчына разводзіцца.
Парушальніка перадалі супрацоўнікам МУС, а дзіця вярнулі маці.
Звязда, 19 красавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/37/73760
Текущая дата: 15.11.2024