Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Свята Ураза-байрам — сімвал непарыўнай сувязі пакаленняў, духоўнай чысціні і стварэння, міласэрнасці і любові да бліжняга, адзначыў кіраўнік дзяржавы.
«Гэта радасная падзея аб’ядноўвае вернікаў, напаўняе сэрцы людзей дабрынёй і яркім святлом, чалавечнасцю і ўзаемаразуменнем, — гаворыцца ў віншаванні. — Нароўні з прадстаўнікамі іншых канфесій мусульмане Беларусі ўносяць свой уклад у захаванне традыцыйных каштоўнасцей, садзейнічаюць развіццю ўнікальнай культурнай спадчыны нашай краіны, падтрымліваюць верацярпімасці і адкрытасці».
Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім мусульманам моцнага здароўя і дабрабыту: «Няхай гэты дзень прынясе ў кожны дом цяпло і ўтульнасць, шчасце і поспех».
Звязда, 10 красавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/38/73669
Текущая дата: 15.11.2024