Белорусский портал в Казахстане

МУС: святкаванне Дня Перамогі ў Беларусі прайшло без здарэнняў



Аховай грамадскага парадку на святочных мерапрыемствах займаліся супрацоўнікі міліцыі і вайскоўцы ўнутраных войск МУС.

Святкаванне Дня Перамогі ў Беларусі адбылося без здарэнняў і надзвычайных сітуацый, паведамілі ў афіцыйным Telegram-канале МУС.

Як адзначылі ў ведамстве, у гэты дзень на масавых мерапрыемствах была забяспечана ахова грамадскага парадку.

"Супрацоўнікі органаў унутраных спраў і вайскоўцы ўнутраных войск неслі службу ва ўзмоцненым варыянце. Асноўную ўвагу праваахоўнікі ўдзялялі пытанням забеспячэння асабістай, маёмаснай і дарожнай бяспекі грамадзян", - гаворыцца ў паведамленні.

У МУС падкрэслілі, што аператыўная абстаноўка ў краіне застаецца кантралюемай і спакойнай.

У ГУУС Мінгарвыканкама таксама паведамілі, што грамадскі парадак у сталіцы падчас святкавання Дня Перамогі таксама быў забяспечаны.

Мінск, 10 траўня 2024
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/39/74024
Текущая дата: 26.12.2024