Белорусский портал в Казахстане

Купалаўцы выступілі з аншлагам у Гродне



Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы 25 і 26 кастрычніка з аншлагам прадставіў у Гродзенскім абласным драматычным тэатры спектаклі "Рэвізор" і "Паўлінка", паведамілі ва ўстанове.

"Гродзенцы вельмі цёпла сустрэлі артыстаў тэатра і засталіся ў захапленні ад папулярных спектакляў з рэпертуару купалаўцаў. Спектакль "Рэвізор" наведалі 452 гледачы, "Паўлінку" - 630. Дарэчы, у абодвух спектаклях выконвала ролі народная артыстка Беларусі Зоя Белахвосцік, якая 26 кастрычніка адзначыла свой юбілей", - расказалі ў тэатры.

Акрамя таго, 25 кастрычніка генеральны дырэктар тэатра Павел Латушка і фатограф Аляксандр Ласмінскі прэзентавалі выставу Пятра Шумава - знакамітага фатографа з Гродна.

У пачатку ХХ стагоддзя ён эмігрыраваў у Парыж, дзе стварыў цудоўныя партрэты вядомых паэтаў, кампазітараў, пісьменнікаў, мастакоў, палітыкаў.

Выставу з 33 фотакопій работ Пятра Шумава можна будзе ўбачыць у гандлёвым цэнтры Old City Гродна да сярэдзіны лістапада.

Купалаўскі тэатр прадаўжае гастрольнае турнэ па гарадах Беларусі з нагоды святкавання сотага тэатральнага сезона.

Наступны выезд тэатра на гастролі адбудзецца 5 лістапада. У Бабруйску на палях VII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай драматургіі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча будзе паказаны спектакль "Ураджай" паводле п`есы Паўла Пражко.

28 кастрычніка 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/4/50443
Текущая дата: 06.05.2024