Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям Міжнароднага музычнага фестывалю "Залаты шлягер - 2019"



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Творчая біяграфія фестывалю - гэта сотні запамінальных прэм`ер, мноства сустрэч з прызнанымі майстрамі сцэны, шырокая панарама ўнікальных і цікавых праектаў. Традыцыйна ён зараджаны велізарнай маральнай сілай, якая робіць жыццё людзей больш цікавым, духоўна багацейшым", - гаворыцца ў прывітанні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што, пастаянна пашыраючы геаграфічныя межы, музычны форум прадастаўляе сваім гасцям і адданым паклоннікам магчымасць пачуць лепшыя творы ў выкананні зорак савецкай, расійскай, беларускай і замежнай эстрады.

"Упэўнены, што гэта свята прафесійнага мастацтва падорыць нам мноства яркіх уражанняў, прымножыць свае лепшыя традыцыі, паслужыць умацаванню дружбы і культурнага дыялогу паміж народамі", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Ён пажадаў фестывалю новых творчых поспехаў, а ўсім яго ўдзельнікам - здароўя і дабра.

1 лістапада 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/4/50452
Текущая дата: 07.05.2024