Белорусский портал в Казахстане

Попыт на пітную ваду ў гандлёвых аб`ектах Мінска стабілізаваўся



Гарадскімі службамі праводзіцца пастаянны маніторынг аб`ектаў гандлю. На асаблівым кантролі крамы ў Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах, гаворыцца ў Тelegram-канале Мінгарвыканкама.

У параўнанні з папярэднімі днямі пакупніцкі попыт на пітную ваду стабілізаваўся, ажыятажу няма.

Заяўкі гандлёвых арганізацый выконваюцца своечасова, у гандлёвых залах пітная вада прадстаўлена ў ёмістасцях ад 0,25 да 6 л. Пры неабходнасці ваду падвозяць дадаткова.

Звязда, 26 чэрвеня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/4/54312
Текущая дата: 04.05.2024