Белорусский портал в Казахстане

Беларусь павысіла тарыфы на транспартоўку нафты



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МАРГ.

Пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 15 студзеня 2025 года нумар 1 "Аб тарыфах на паслугі па транспартоўцы нафты па магістральных трубаправодах" на 11 працэнтаў праіндэксаваны тарыфы па транзітнай транспартоўцы нафты праз тэрыторыю Беларусі і для ўнутранага спажывання. 

Акрамя таго, устаноўлены тарыфы на транспартоўку нафты па двух новых аб`яднаных унутрырэспубліканскіх маршрутных напрамках.

"Гэта рашэнне не датычыцца цэн на паліва, якое рэалізуецца насельніцтву", - падкрэслілі ў МАРГ.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 лютага 2025 года.

1 лютага 2025, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/4/77005
Текущая дата: 24.02.2025