Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 2 красавіка 2024 года



Гэты дзень з`яўляецца дзевяноста трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 273 дні.

Сёння адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, а таксама Сусветны дзень распаўсюджання інфармацыі па праблемах аўтызму і Міжнародны дзень дзіцячай кнігі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 2 красавіка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 2 красавіка

У 1996 годзе адбылося падпісанне Дагавора аб Супольнасці Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
У 1997 годзе адбылося падпісанне Дагавора аб стварэнні Саюза Беларусі і Расіі.

Хто нарадзіўся 2 красавіка

1832 год: Павел Баброўскі, беларускі гісторык і этнограф.
1933 год: Віктар Шымук, беларускі пісьменнік, перакладчык.
1949 год: Алесь Рашчынскі, беларускі кампазітар, фалькларыст, дырыжор, педагог.

Таксама сёння нарадзіліся дацкі казачнік Ханс Хрысціян Андэрсан і французскі пісьменнік Эміль Заля.

2 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святой Фаціны, з якой Ісус размаўляў каля калодзежа Іакаўлева побач з горадам Сіхар.

Лічылася, што ў гэты дзень калодзежная вада набывае лекавыя ўласцівасці. Ёю мылі твар і апырсквалі хаты і жывёлу. Святую ўшаноўвалі як памочніцу ад ліхаманкі.

Калі ўдзень было цёпла, а ўначы пахаладала, наступныя дні будзе добрае надвор`е. Белы заяц у лесе прадвяшчаў, што яшчэ выпадзе снег.

Sputnik, 2 красавіка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/42/73424
Текущая дата: 15.11.2024