Гэты дзень з`яўляецца сто другім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 264 дні.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў нацысцкіх канцлагераў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 11 красавіка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 11 красавіка
У 1611 годзе пачалася аблога паўстанцамі ў Маскве гарнізона Уладзіслава Вазы.
У 1927 годзе была прынята Канстытуцыя БССР.
У 1945 годзе адбылося вызваленне амерыканскімі войскамі вязняў Бухенвальда.
У 2011 годзе адбыўся выбух у мінскім метрапалітэне на станцыі "Кастрычніцкая".
Хто нарадзіўся 11 красавіка
1942 год: Пётр Шарыпа, беларускі жывапісец, педагог.
1965 год: Алег Молчан, беларускі кампазітар, прадзюсар.
Таксама сёння нарадзіліся нарвежскі скульптар Густаў Вігеланд і англійскі ўрач-хірург Джэймс Паркінсон.
11 красавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Марка, епіскапа Арафусійскага.
У гэты дзень людзі хадзілі ў лес, абдымалі бярозы і прыслухоўваліся, як у іх ідзе сок. Калі соку шмат, хутка пацяплее.
Лічылася, што якое надвор`е 11 красавіка, такое будзе і 11 кастрычніка. Калі лісце спачатку з`явілася на бярозе, лета будзе цёплым, на алешыне – дажджыстым. Сарокі нізка робяць гнёзды – летам будзе шмат навальніц.
Sputnik, 11 красавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/46/73674
Текущая дата: 25.12.2024