Белорусский портал в Казахстане

Беларускія навукоўцы стварылі мікрачып для дыягностыкі алергіі



Супрацоўнікі Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі стварылі мікрачып, які здольны выяўляць нават самыя нечаканыя рэакцыі.

Гэты праект накіраваны на імпартазамяшчэнне. Мікрачып ўяўляе сабой шкляную, пластыкавую альбо крэмніевую падкладку з алергенамі. Дабаўленне сыроваткі і антыцелаў пацыента дазваляе выяўляць рэакцыю да вялікай колькасці раздражняльнікаў адначасова.

Зараз навінка праходзіць выпрабаванні.

Звязда, 15 красавіка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/46/73705
Текущая дата: 25.12.2024