Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сачыў у прамым эфіры за вяртаннем з Міжнароднай касмічнай станцыі беларускага касманаўта Марыны Васілеўскай і астатніх членаў экіпажа карабля "Саюз МС-24". Сваімі эмоцыямі і перажываннямі наконт гэтага кіраўнік дзяржавы падзяліўся з журналістамі.
"Эмоцыі самыя цяжкія. Таму што ноч бяссонная. Я глядзеў у прамым эфіры адстыкоўку апарата, які спускаецца", - сказаў Прэзідэнт.
На пытанне журналісткі, ці перажываў ён, Аляксандр Лукашэнка адказаў так: "Калі твае дзеці будуць у космасе, зразумееш, што такое грамадзянка Беларусі, грамадзянін Беларусі ў космасе. Вядома, мая адказнасць у тым, што, не дай бог што здарылася б - гэта ўся віна на табе. Таму я, зразумела, рады, што ўсё нармальна адбылося. Перагледзеў некалькі разоў гэтыя кадры. Я вельмі задаволены, што ўсё скончылася. І сам сабе падумаў: ну больш у гэту гульню я гуляць не буду".
Прэзідэнт павіншаваў экіпаж карабля "Саюз МС-24" з паспяховай пасадкай. Кіраўнік дзяржавы запрасіў увесь экіпаж карабля і людзей, якія ажыццяўлялі падрыхтоўку да палёту, у госці ў Беларусь.
6 красавіка 2024, Мінск
БЕЛТА
6 красавіка 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/47/73574
Текущая дата: 25.12.2024