Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 7 красавіка 2024 года



Гэты дзень з`яўляецца дзевяноста восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 268 дзён.

Сёння праваслаўныя вернікі святкуюць Дабравешчанне. Якія яшчэ падзеі адбыліся 7 красавіка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 7 красавіка

У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Латвіяй.

Хто нарадзіўся 7 красавіка

1947 год: Валерый Славук, беларускі мастак.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканская джазавая спявачка Білі Холідэй, амерыканскі кінарэжысёр Фрэнсіс Форд Копала і ганконгскі і амерыканскі акцёр Джэкі Чан.

7 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі святкуюць Дабравешчанне (Благавешчанне) Прасвятой Багародзіцы. У гэты дзень архангел Гаўрыіл прыйшоў да Марыі са звесткай, што яна прывядзе ў свет Сына Божага.

Дзева Марыя была дачкой праведных Ганны і Іакава і да 14 гадоў выхоўвалася ў храме. Пасля яна павінна была вярнуцца да бацькоў або абрацца шлюбам, але дзяўчына вырашыла захаваць цнатлівасць. У царкве для яе знайшлі праведнага чалавека – Іосіфа, які павінен быў клапаціцца пра яе.

Дабравешчанне адзначаецца за 9 месяцаў да Каляд.

У Беларусі ў гэты дзень шанавалі буслоў, якія вярталіся з выраю ў свае гнёзды.

Лічылася, якое надвор`е будзе на Дабравешчанне, такое і на Вялікдзень. Калі у гэты дзень быў вецер або імгла, год чакалі ўраджайны. Імгла таксама прадвяшчала паводку.

Sputnik, 7 красавіка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/47/73599
Текущая дата: 25.12.2024