Аб гэтым паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
З пятніцы супрацоўнікі польскага пагранперахода "Цярэспаль" (сумежны "Брэст") выканалі норму па пропуску легкавых аўтамабіляў усяго на 34 працэнты. Перад літоўскімі пагранпераходамі "Шальчынінкай" (сумежны "Беняконі") і "Мядзінінкай" (сумежны "Каменны Лог") уезду чакае 100 і 135 легкавушак адпаведна.
Чэргі грузавых аўто захоўваюцца перад усімі літоўскімі і латвійскім пунктамі пропуску. За выхадныя ў Літву прайшло ў сярэднім 25 працэнтаў грузавікоў ад нормы. Менш за ўсё велікагрузаў аформілі супрацоўнікі пагранпераходу "Мядзінінкай" (сумежны "Каменны Лог") - 16 працэнтаў грузавых аўто. За два дні кантрольныя службы латвійскага пункта пропуску "Патэрніекі" (сумежны "Грыгароўшчына") прынялі на сваю тэрыторыю 40 працэнтаў фур.
8 красавіка 2024, Мінск
БЕЛТА
8 красавіка 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/47/73618
Текущая дата: 25.12.2024