Гэты дзень з`яўляецца дзевяноста шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 270 дзён.
Якія падзеі адбыліся 5 красавіка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 5 красавіка
У 1936 годзе адкрыўся Музей Беларускага Палесся.
У 1990 годзе Вярхоўны Савет БССР аб’явіў 26 красавіка днём Чарнобыльскай трагедыі.
Хто нарадзіўся 5 красавіка
1793 год: Канстанцін Радзівіл, палітычны дзеяч, мецэнат, адзін з першых беларускіх фалькларыстаў.
1954 год: Марыя Дзмітранок, беларуская паэтэса, стваральніца першай у Беларусі школы паэзіі "Лотас".
Таксама сёння нарадзіліся англійскі філосаф Томас Гобс і шведская спявачка, музычны прадзюсар, салістка групы ABBA Агнэта Фэльтског.
5 красавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Нікана Пячэрскага.
У гэты дзень прыбіраліся ў хаце, а пасля прапальвалі ў лазні.
Назіралі за надвор`ем: калі аблокі плывуць па небе, хутка пройдуць цёплыя дажджы. Зорнае неба прадказвае замаразкі. Сонейка пры ясным небе апоўдні – лета будзе гарачае. Калі пахмурна, летнія месяцы будуць дажджыстыя.
Sputnik, 5 красавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/48/73535
Текущая дата: 25.12.2024