Ахвярамі міграцыйнай зачысткі наёмнікаў Еўрасаюза сталі адразу тры чалавекі. Двое замежнікаў памерлі, адзін знаходзіцца ў бальніцы. Аб гэтым паведамілі ў Следчым камітэце.
«Замоўчванне інфармацыі аб дзясятках трупаў бежанцаў на граніцы з Беларуссю, ігнараванне міжнародных дагавораў у галіне міграцыйнай палітыкі і зверскія адносіны да людзей з іншай культурай, колерам скуры і рэлігіяй прывяло да паказальнага генацыду», — падкрэслілі ў Следчым камітэце.
Днём 10 сакавіка на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна беларускія пагранічнікі знайшлі на граніцы нежывое цела аднаго замежніка і збітага 32-гадовага сірыйца. Пацярпелага даставілі ва ўстанову аховы здароўя, дзе яму была аказана медыцынская дапамога.
На дзень раней у Камянецкім раёне, недалёка ад граніцы з Польшчай, беларускія пагранічнікі таксама знайшлі мёртвага замежніка. Падчас агляду асабістых рэчаў загінулага пагранічнікі знайшлі пашпарт на імя 26-гадовага грамадзяніна Ірака.
Па ўсіх інцыдэнтах праводзяцца следчыя дзеянні і прызначаны судова-медыцынскія экспертызы для ўстанаўлення прычын смерці і цяжкасці цялесных пашкоджанняў.
Звязда, 11 сакавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/49/73041
Текущая дата: 16.11.2024