Гэты дзень з`яўляецца трыста сорак чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 22 дні.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы з карупцыяй. Якія яшчэ падзеі адбыліся 9 снежня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 9 снежня
У 2000 годзе ў Гомелі быў асвечаны касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі.
Хто нарадзіўся 9 снежня
1891 год: Максім Багдановіч, беларускі паэт, публіцыст, літаратурны крытык.
1898 год: Валянціна Валчанецкая, беларуская спявачка, народная артыстка БССР.
Таксама сёння нарадзіліся англійскі паэт Джон Мілтан і амерыканскі акцёр Кірк Дуглас.
9 снежня ў народным календары
Сёння адзначаецца Юр`еў дзень, або дзень Юр`я Халоднага. Ён усталяваны ў гонар асвячэння храма Георгія Перамаганосца, а Юрый – гэта адна з форм імя Георгій. Юрый лічыцца абаронцам хатняй і лясной жывёлы, а таксама заступнікам ваўкоў.
Ваўкі ў гэтыя халодныя дні падыходзілі блізка да вёсак, таму сяляне сцерагліся і не імкнуліся выходзіць з хаты. Асаблівую ўвагу на Юр`еў дзень надавалі хатнім жывёлам.
Лічылася, што менавіта ў гэты дзень мядзведзі ўпадаюць у спячку. Калі 9 снежня холадна, то і зіма марозная будзе. Калі на дрэвах шэрань – будзе добры ўраджай ў наступным годзе.
Sputnik, 9 снежня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/5/76153
Текущая дата: 26.12.2024