Гэты дзень з`яўляецца восемдзесят дзевятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 277 дзён.
Якія падзеі адбыліся 29 сакавіка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 29 сакавіка
У 1611 годзе пачалося паўстанне ў Маскве супраць Уладзіслава Вазы.
Хто нарадзіўся 29 сакавіка
1963 год: Сяргей Гумілеўскі, беларускі скульптар.
Таксама сёння нарадзіўся савецкі і расійскі кінарэжысёр Станіслаў Гаварухін.
29 сакавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Савіна.
У гэты час сяляне пачыналі рыхтаваць вазы: рамантавалі іх, змазвалі, нарыхтоўвалі колы пра запас. Лічылася, што калі 29 сакавіка аб`ехаць вёску на возе, ва ўсіх справах чакае ўдача. Таксама па рыпе колаў высвятлялі, што чакае ў будучыні: калі скрыпіць пярэдняе левае, нехта ў сям`і захварэе, правае – будзе багацце, левае ззаду – наадварот, даўгі, а правае нязначна палепшыць фінансавае становішча.
Калі на Савіна цёпла, то і вясна будзе цёплая. Калі вады многа, лета будзе дажджыстае.
Sputnik, 29 сакавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/50/73441
Текущая дата: 26.12.2024