Белорусский портал в Казахстане

Жывы лабірынт пачалі высаджваць у гарадскім парку Падніколле ў Магілёве



У Магілёве пачалі высадку жывога лабірынта ў гарадскім парку Падніколле. Аб гэтым расказала галоўны аграном КВУП «Магілёўзелянбуд» Крысціна Аўтушкова.

Унесены ў канцэпцыю азелянення абласнога цэнтра аб’ект размясціўся за Свята-Мікольскім жаночым манастыром. Рэалізацыя ініцыятывы разлічана на тры гады: доўгатэрміновы праект будзе ўвасабляцца ў жыццё паэтапна. У мінулым годзе на тэрыторыі будучага лабірынта плошчай 1 га былі праведзены планіроўка і выраўноўванне паверхні, у гэтым пачаліся першыя высадкі.

«Працы на аб’екце пачыналіся з фармавання газона — грэйдэр ураўноўваў паверхню, рабілася падсыпка, — удакладніла Крысціна Аўтушкова. — На мясцовасці дабіваліся эфекту так званага суцэльнага люстэрка, каб лабірынт быў прыгожым і не хадзіў узгоркамі, уяўляў сабой ідэальна роўную паверхню. Таму перад разбіўкай. пасадкай мы рабілі планіроўку ўчастка. Усё гэта складаная і скрупулёзная праца, якая патрабавала ўважлівасці і дакладных разлікаў на мясцовасці. Адны культуры высадзім увесну, іншыя — увосень. А наогул пачнем з хвойников. Гэта нялёгкі праект, таму што сам лабірынт будзе камбінаваным».

Лабірынт сфармуюць хмызнякі і іглічныя расліны. Плануецца, што толькі на высадку жывой загарадзі пойдзе як мінімум 20 тыс. штук саджанцаў. Напрыклад, тут з’явіцца 6,8 тыс. хмызняку дзёран белы і 3 тыс. калонападобнай туі, якія дапоўняць туя залацістая і шаровідный клён. Па вышыні насаджэнні будуць рознаўзроўневыя, за кошт чаго маштабная кампазіцыя атрымае незвычайны і прывабны выгляд.

Звязда, 31 сакавіка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/50/73546
Текущая дата: 26.12.2024