Больш за 166 тыс. грамадзян Украіны прыбылі ў Беларусь. Пра гэта паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
З пачатку года ў Беларусь уехалі 19 977 грамадзян Украіны: транзітам праз Польшчу — 14 409, праз Літву — 5383, праз Латвію — 171, праз Украіну — 14.
Усяго з 24 лютага 2022 года ў Рэспубліку Беларусь з украінскай тэрыторыі прыбылі 166 469 грамадзян Украіны: праз украінска-беларускую мяжу — 15 932, транзітам праз Польшчу — 112 197, праз Літву — 33 633, праз Латвію — 4707.
Звязда, 23 сакавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/52/73295
Текущая дата: 26.12.2024