Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі назваў поўнай дурасцю заявы аб планах Расіі і Беларусі напасці на Захад



Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам.

"Дурасць поўная. Мы сёння прыехалі адкрыта, мы ім паказваем, што не збіраемся на іх нападаць. Мы выбудоўваем тут сістэму абароны, - запэўніў кіраўнік дзяржавы. - Нам не трэба нападаць. Я аднойчы ўжо дзесьці сказаў: нам дай бог разабрацца з Украінай. Якая яшчэ вайна супраць натаўскіх войскаў? Нам гэта не трэба. Яны чакаюць гэта. Яны правакуюць нас, каб мы хоць неяк ім адказалі. Вазьміце закід дыверсійных груп цераз украінскую граніцу праз Беларусь. Навошта яны гэта робяць? Мы не атакуем, мы нічога не робім. Яны нас правакуюць, каб мы адказалі. Яны зацікаўлены ў развязванні гэтай вайны. Неразумныя людзі".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на палігоне Пабрадзе ў Літве цяпер сканцэнтраваны сілы НАТА, у тым ліку ваеннаслужачыя з ЗША і Германіі. "Там чужыя людзі. Вы што, думаеце, што немцы і амерыканцы сюды прыйшлі і ў выпадку сутыкнення з беларусамі і расіянамі будуць Літву абараняць? Ды ніколі такога не было. І не будуць яны абараняць. Пры першай сур`ёзнай сітуацыі яны ўцякуць з поля бою. І правільна зробяць. Іх зямля ў Германіі і ЗША. Ніякія наёмнікі тут пытанне не вырашаць", - сказаў ён.

Аналагічна кіраўнік дзяржавы выказаўся і аб сітуацыі з боку Украіны і згадаў аб размовах наконт размяшчэння там кадравых ваенных з Францыі: "На ўкраінскім напрамку 120 тыс. украінцаў цяпер. Яны хочуць іх забраць, кінуць на фронт супраць Расіі. А тут, размовы, - выстраіць на нашай паўднёвай граніцы французскія або натаўскія войскі. Гэта добра для нас. Яны не будуць абараняць Украіну так, як абараняюць цяпер украінцы".

"Мы і не збіраемся супраць іх ваяваць. Нам гэта не трэба. Заўсёды гаварыў і гавару: нам чужога не трэба, але сваё не аддадзім. Вось наша логіка. Нам не трэба гэта вайна, - падкрэсліў беларускі лідар. - Навошта нам лоб у лоб стаяць і ваяваць адзін супраць аднаго? Нас проста ў гэта ўцягваюць, правакуюць. А інтарасанты - яны там далёка. Яны хочуць, каб мы тут адзін аднаго калашмацілі. Яны прыйдуць потым на папялішча, долары надрукуюць і будуць аднаўляць гэтыя землі, але ўжо ў інтарэсах не нашых народаў. Ні літоўскага, ні польскага, ні беларускага".

Аляксандр Лукашэнка заклікаў не ваяваць, а працаваць на зямлі, расціць ураджай, займацца пытаннямі жыцця людзей: "Трэба не дурасцю займацца, а асвойваць землі, атрымліваць тут хлеб і карміць дзяцей і ўнукаў. Гэта наша мэта. Мы не збіраемся з імі ваяваць. Нам трэба, каб яны разумелі, што адсюль пагрозы ім не будзе. Але калі сунуцца - мы вельмі сур`ёзна адкажам".

26 сакавіка 2024, Ашмянскі раён
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/52/73380
Текущая дата: 26.12.2024