Гэты дзень з`яўляецца дзвесце восемдзесят трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 82 дні.
У гэты дзень у 1957 годзе нарадзіўся беларускі паэт Леанід Дранько-Майсюк. Якія яшчэ падзеі адбыліся 10 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 10 кастрычніка
*У 1702 годзе аблога Быхава, якая праводзілася казакамі і войскам ВКЛ у час Паўночнай вайны, скончылася капітуляцыяй гараджан.
*У 1794 годзе ў баі пад Мацяёвіцамі быў цяжка паранены і трапіў ў расійскі палон Тадэвуш Касцюшка.
*У 1939 годзе Вільня і частка Віленскай вобласці БССР перададзены Літве.
Хто нарадзіўся 10 кастрычніка
*1796 год: Міхаіл Без-Карніловіч, беларускі гісторык, краязнавец, этнограф, вайсковы тапограф.
*1957 год: Леанід Дранько-Майсюк, беларускі паэт.
Таксама сёння нарадзіліся французскі мастак Антуан Вато, італьянскі кампазітар Джузэпэ Вердзі і брытанскі драматург Гаральд Пінтэр.
10 кастрычніка ў народным календары
У гэты дзень Праваслаўная царква ўспамінае прападобнага Савація Салавецкага. У народзе яго празвалі Савацеем Бортнікам або Пчаляром.
У гэты дзень падыходзіць да свайго завяршэння перыяд, у які рыхтавалі пчол да зімы. Вуллі прыбіралі ў імшанік і маліліся святому Савацію.
У вёсках кажуць: "З мёдам і долата праглынеш". Сапраўды, дзе яшчэ знойдзеш такі салодкі і карысны пачастунак, які добра захоўваецца і дадае асаблівы смак любой страве – хоць гарбаце, хоць блінам, хоць мясу. Пчаляроў вельмі шанавалі, бо лічылася, што працаваць з пчоламі можа толькі праведны чалавек.
Sputnik, 10 кастрычніка 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/551/45298
Текущая дата: 15.11.2024