Белорусский портал в Казахстане

Пасажырапаток Нацыянальнага аэрапорта Мінск з пачатку года павялічыўся на 9,2 працэнта



Такая інфармацыя размешчана на сайце аэрапорта.

Пасажырапаток Нацыянальнага аэрапорта Мінск за дзевяць месяцаў бягучага года павялічыўся на 9,2 працэнта.

Колькасць пасажыраў у аэрапорце з пачатку года перавысіла 3,47 млн чалавек, авіяпрадпрыемства абслужыла 19711 самалёта-вылетаў (прырост 6,2 працэнта).

У верасні аэрапорт абслужыў 452 271 пасажыра, што на 12,2 працэнта больш у параўнанні з аналагічным перыядам 2017 года. За мінулы месяц было абслужана 2355 самалёта-вылетаў (прырост 4,1 працэнта).

11 кастрычніка 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/551/45325
Текущая дата: 15.11.2024