Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 18 лістапада 2018 года



Гэты дзень з`яўляецца трыста дваццаць другім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 43 дні.

У гэты дзень Латвія святкуе 100 гадоў са дня абвяшчэння незалежнасці. Якія яшчэ падзеі адбыліся 18 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 18 лістапада

У 1738 годзе быў падпісаны Венскі мірны дагавор.
У 1918 годзе была абвешчана незалежнасць Латвіі.
У 1918 годзе ў Омску казакі арыштавалі членаў Часовага Усерасійскага ўраду (Дырэкторыі), уладу Вярхоўнага Правіцеля атрымаў адмірал Калчак.

Хто нарадзіўся 18 лістапада

1883 год: Язэп Лёсік, беларускі мовазнавец, грамадска-палітычны дзеяч.
1902 год: Міхась Машара, беларускі паэт.
1931 год: Анатоль Вярцінскі, беларускі паэт, грамадскі і палітычны дзеяч.
1931 год: Генадзь Мурамцаў, беларускі скульптар.
1963 год: Сяргей Шыла, беларускі мастак-канцэптуаліст, дызайнер, спявак аўтарскай песні

Таксама сёння нарадзіліся савецкі кінарэжысёр Эльдар Разанаў і гітарыст гурта Metallica Кірк Хэмет.

18 лістапада ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Іоны, а таксама пакутнікаў Галактыёна і Епістымія. Дзяўчыны сёння моляцца пра жаніхоў.

У лістападзе ў даўніну хлопцаў забіралі ў войска – толькі адзін сын у сям`і вызваляўся ад прызыву, каб было каму працаваць. Навабранцы развітваліся з роднымі, а ў дзень ад`езду праводзіць навабранца збіралася ўся вёска.

Калі ў гэты дзень на траве была шэрань, гэта значыць, пацяплее. Калі ж шэрань на галінках – зіма абяцае быць халоднай.

Sputnik, 18 лістапада 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/554/45652
Текущая дата: 31.12.2024