Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі па-ранейшаму будзе забяспечаны роўны доступ для ўсіх грамадзян да медыцынскіх паслуг



Аб гэтым паведаміў міністр аховы здароўя Валерый Малашка.

Міністр адказаў на пытанне журналістаў аб магчымым кампенсаванні затрат на ахову здароўя тымі грамадзянамі, якія знаходзяцца ў працаздольным узросце і не хочуць працаваць.

"Ні аб якім кампенсаванні затрат на медыцынскую дапамогу не гаворым. Задача і сацыяльнай палітыкі, і Прэзідэнт аб гэтым не раз сказаў - мы абавязаны забяспечыць роўны доступ для ўсіх грамадзян нашай краіны да медыцынскіх паслуг і аказання меддапамогі", - сказаў Валерый Малашка.

1 лютага 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/555/42381
Текущая дата: 17.05.2024