На конкурсе "Манетнае сузор`е - 2018" было прадстаўлена 220 памятных манет ад 41 удзельніка з 26 дзяржаў.
Памятныя манеты Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь "Шлях Скарыны. Прага" і "Год сабакі" сталі прызёрамі міжнароднага конкурсу "Манетнае сузор`е – 2018", паведамілі ў банку.
У намінацыі "Срэбная манета года" манета з выявай Скарыны стала другой. Манета "Год сабакі" з серыі "Кітайскі каляндар" заняла трэцяе месца ў намінацыі "Сувенірная манета".
У намінацыі "Срэбная манета года" манета з выявай Скарыны стала другой. Манета "Год сабакі" з серыі "Кітайскі каляндар" заняла трэцяе месца ў намінацыі "Сувенірная манета".
Усяго на міжнародным конкурсе, які прайшоў у рамках IX Міжнароднай канферэнцыі і выставы манет COINS 2018 у Маскве, быў прадстаўлены 41 удзельнік з 26 дзяржаў.
Конкурс "Манетнае сузор`е" праводзіцца штогод і лічыцца вельмі прэстыжным у нумізматычных колах. Памятныя манеты Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь неаднаразова станавіліся прызёрамі і пераможцамі міжнароднага конкурсу.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/556/45513
Текущая дата: 29.12.2024