Гэты дзень з`яўляецца семдзесят шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 290 дзён.
Якія падзеі адбыліся 16 сакавіка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 16 сакавіка
У 1919 годзе ў Гродне выйшаў першы нумар газеты "Бацькаўшчына".
Хто нарадзіўся 16 сакавіка
1890 год: Саламон Міхоэлс, савецкі яўрэйскі тэатральны акцёр і рэжысёр.
Таксама сёння нарадзіліся нямецкі фізік Георг Ом і італьянскі кінарэжысёр Бернарда Берталучы.
16 сакавіка ў народным календары
Наступіла масленічная субота. У гэты дзень маладая нявестка запрашала ў госці ўсіх родных, каб паказаць, у тым ліку з дапамогай кулінарных прысмакаў, якая яна гаспадыня. Таму субота і называлася "Залоўцы".
Таксама сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Еўтропія, Клеоніка і Васіліска.
У народзе кажуць: "Еўтропій снег топіць". У гэты дзень асабліва адчуваецца надыход вясны.
Калі птушкі купаюцца ў снезе, надвор`е будзе добрае. Гусі ляцяць высока – будзе паводка, нізка – калі растане снег, вады будзе мала.
Sputnik, 16 сакавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/56/73121
Текущая дата: 27.12.2024