24 жніўня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы расійскі рубель рэзка ўмацаваўся пасля абвальнага падзення напярэдадні.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0019 рубля (0,08%) і склаў 2,3753 рубля.
Курс долара ЗША не змяніўся і застаўся роўным 2,0560 рубля.
Курс расійскага рубля вырас на 0,0353 рубля (1,18%) і склаў 3,0327 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля. Кошт бараля нафты Brent падняўся вышэй за адзнаку 75 долараў упершыню з сярэдзіны ліпеня.
У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 знізіўся на 0,7348 рубля і склаў 67,7911 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 24 жніўня 2018
Мінск, 24 жніўня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/562/44635
Текущая дата: 15.11.2024