Да XXV Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" далучаецца новая пляцоўка - Мінскі планетарый рыхтуе для гледачоў конкурс паўнакупальных фільмаў, паведамілі арганізатары.
Праграма, прысвечаная інавацыйнаму напрамку ў кінаіндустрыі, прадставіць больш за 20 работ з розных краін свету, сярод якіх навуковыя фільмы, музычныя шоу, анімацыя для дзяцей.
Конкурс будзе прадстаўлены ў праграме індустрыяльнай платформы Bel: Cinema. Стаць удзельнікам кінападзеі можна будзе з 3 па 4 лістапада.
Minsk International Fulldome Festival прадэманструе дасягненні і тэхналогіі аднаго з самых маладых і перспектыўных напрамкаў у кінаіндустрыі - сферычнага кіно.
З дапамогай сучасных лічбавых праектараў глядач зможа апынуцца "за экранам", адчуць яго атмасферу і ў прамым сэнсе разгледзець з усіх бакоў.
"Гэты фармат быў прыдуманы менавіта для планетарыяў. Калі глядач садзіцца ў крэсла, кіно акружае яго з усіх бакоў, некалькі лічбавых праектараў ствараюць аб`ёмную выяву. Ён аказваецца пагружаным у атмасферу фільма, у само дзеянне. Так дасягаецца эфект прысутнасці. Гэта выгадна адрознівае наш паказ ад звычайнага паходу ў кіно, дзе мы сядзім перад прамавугольным экранам, або ад 3D і VR, дзе нязручнасць дастаўляюць спецыяльныя акуляры. Такога ў Беларусі больш няма", - расказвае кіраўнік мінскага планетарыя Аляксандр Мікуліч.
Конкурсная праграма складаецца з трох секцый: конкурсу навукова-папулярнага дакументальнага кіно, анімацыйных і кароткаметражных стужак.
Акрамя міжнароднага журы фільмы будзе ацэньваць і сам глядач, выбіраючы будучага ўладальніка прыза глядацкіх сімпатый. Да ўдзелу запрошаны студыі і планетарыі з усяго свету.
У конкурс увайшлі фільмы, якія ўжо былі прадстаўлены на фестывалях паўнакупальнага кіно і сталі іх лаўрэатамі. За два дні Мінскі планетарый пакажа фільмы з Беларусі, Расіі, Украіны, Чэхіі, Вялікабрытаніі, Францыі, Кітая, Польшчы, Іспаніі, Германіі, Канады, Японіі, Грэцыі і ЗША.
Больш падрабязна з праграмай можна азнаёміцца на афіцыйным сайце. На пляцоўцы Мінскага планетарыя пройдуць сустрэчы са стваральнікамі фільмаў у фармаце Q&A, прэзентацыі кінематаграфістаў, майстар-класы кінаэкспертаў, выстаўкі астрафатаграфіі, а таксама дэманстрацыя сучасных дасягненняў сферычнага кіно.
Заснавальнікі ММКФ "Лістапад" - Міністэрства культуры і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт. Арганізатар - Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў "АРТ Карпарэйшн". Генеральным партнёрам кінафестывалю выступае банкаўская плацежная картка "Шчодрая" Mastercard.
Афіцыйныя партнёры - "Кінавідэапракат" Мінгарвыканкама, Falcon Club Буцік Кіно, авіякампанія "Белавія", "Белтэлекам", афіцыйны білетны аператар "Байкард", пры падтрымцы Белтэлерадыёкампаніі, кінастудыі "Беларусьфільм" і рэкламнага агенцтва "Фортэ".
26 верасня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/563/45087
Текущая дата: 28.12.2024