Белорусский портал в Казахстане

"Белтэлекам" падключыў 2 млн абанентаў да тэхналогіі GPON



РУП "Белтэлекам" падключыў 2 млн абанентаў да тэхналогіі GPON, паведамілі ў кампаніі.

Двухмільённым абанентам стала Ганна Масевіч, выкладчык геаграфіі са Смаргоні Гродзенскай вобласці. У сэрвісным цэнтры Смаргонскага занальнага вузла электрасувязі адбылося ўшанаванне юбілейнага абанента.

"Белтэлекам" праводзіць маштабную мадэрнізацыю сетак па ўсёй тэрыторыі Беларусі з заменай састарэлых медных ліній сувязі на валаконна-аптычныя. 

Першых абанентаў па тэхналогіі GPON кампанія падключыла ў 2011 годзе. Мільённы рубеж быў пераадолены ў 2016 годзе. У верасні 2017 года абаненцкая база дасягнула 1,5 млн, а сёння сучаснай тэхналогіяй карыстаюцца ўжо 2 млн абанентаў.

Звязда, 5 жніўня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/564/44462
Текущая дата: 15.11.2024