Белорусский портал в Казахстане

Другі этап комплекснай праверкі гатоўнасці і здольнасці злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных Сіл пачаўся 24 верасня



Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.

«У рамках праверкі будзе ажыццяўляцца пастаўка мабілізацыйных рэсурсаў з ваенных камісарыятаў, камплектаванне ваеннай і спецыяльнай тэхнікай за кошт зняцця транспартных сродкаў, якія знаходзяцца на працяглым захоўванні, атрыманне матэрыяльных сродкаў са складоў і баз захоўвання», - гаворыцца ў паведамленні .

Плануецца прызваць з запасу парадку 650 чалавек, а таксама атрымаць каля 20 адзінак тэхнікі.

Праверка дазволіць вызначыць узровень зладжанасці органаў кіравання, здольнасць камандзіраў кіраваць падначаленымі воінскімі часцямі і падраздзяленнямі ў розных умовах абстаноўкі, а таксама вызначыць здольнасць падраздзяленняў выконваць пастаўленыя задачы ў складаных умовах абстаноўкі.

Да праверкі прыцягваюцца органы ваеннага кіравання аператыўнага і тактычнага узроўняў, воінскія часткі баявога і тэхнічнага забеспячэння.

Завершыцца праверка правядзеннем штабных трэніровак і тактыка-спецыяльных вучэнняў.

Звязда, 25 верасня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/564/45052
Текущая дата: 27.12.2024