На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 1 жніўня беларускі рубель аслаб да долара ЗША, але ўмацаваўся да еўра і расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0019 рубля (0,08%) і склаў 2,3248 рубля.
Курс долара вырас на 0,0039 рубля (0,2%) да 1,9892 рубля.
Курс расійскага рубля знізіўся на 0,004 рубля (0,13%) і склаў 3,1796 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацыянальны банк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. 1 жніўня ф`ючарсы на паўночнаморскую сумесь Brent таргуюцца ніжэй за 74 долары за бараль.
У Расіі сярэдняўзважаны курс долара разлікамі "заўтра" на 10.00 па маскоўскім часе павышаўся на 10 капеек — да 62,6 рубля, вынікае з дадзеных Маскоўскай біржы.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 1 жніўня 2018
Мінск, 1 жніўня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/565/44380
Текущая дата: 15.11.2024