Белорусский портал в Казахстане

Электраэнергію па льготных тарыфах у I паўгоддзі аплачвалі 82,5 працэнта беларускіх сем`яў



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.

У студзені-чэрвені 82,5 працэнта абанентаў (сем`яў), на якіх распаўсюджваецца парадак дыферэнцыраванай аплаты ў залежнасці ад аб`ёмаў спажывання электраэнергіі, не перавысілі льготныя аб`ёмы спажывання.

Усю электраэнергію яны аплачвалі па субсідзіраваных дзяржавай тарыфах. За I паўгоддзе спажыўцам адпушчана электрычнай і цеплавой энэргіі на суму Br4,4 млрд, узровень аплаты склаў 99,2 працэнта.

Запазычанасць спажыўцоў за пастаўленую ім энергію па стане на 1 ліпеня (з улікам папярэдніх даўгоў) склала Br969,6 млн. Шэраг арганізацый не забяспечылі поўную аплату адпушчанай ім энергіі.

Узровень аплаты па арганізацыях Мінбудархітэктуры склаў 98,6 працэнта, Мінсельгасхарча - 87,1 працэнта, канцэрна "Беллегпрам" - 99 працэнтаў, Белкаапсаюза - 96,7 працэнта, Нацыянальнай акадэміі навук - 97 працэнтаў.

Арганізацыі камунальнай формы ўласнасці за 6 месяцаў не забяспечылі 100-працэнтны ўзровень аплаты за адпушчаную энергію па ўсіх абласцях і Мінску. Па Брэсцкай вобласці ўзровень аплаты склаў 99,7 працэнта, па Віцебскай - 95,5 працэнта, па Гомельскай - 90 працэнтаў, па Гродзенскай - 97,9 працэнта, па Мінскай - 91,6 працэнта, па Магілёўскай - 95,4 працэнта і па Мінску - 99,1 працэнта.

3 жніўня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/565/44421
Текущая дата: 15.11.2024