У Мсціславе 4-5 жніўня пройдзе свята сярэдневяковай культуры "Рыцарскі фэст", паведамілі карэспандэнту ў райвыканкаме.
Адкрыццё свята і шэсце рыцарскіх клубаў традыцыйна пройдуць на плошчы Пятра Мсціслаўца. Чакаецца каля 40 рыцарскіх аб`яднанняў. Баі і паказальныя выступленні разгорнуцца на рысталішчы Замкавай гары.
У цэнтры горада размесціцца Горад майстроў. Будуць працаваць адкрытыя кафэ і выязны гандаль. Зноў наведаюць свята кулінары з Літвы, каб парадаваць смачнымі мяснымі і агародніннымі далікатэсамі, самаробнымі напоямі.
Упершыню з`явіцца магчымасць убачыць фестываль з вышыні птушынага палёту. За горадам будзе арганізавана работа аэраклуба, і ўсе жадаючыя змогуць падняцца над святочным Мсціславам.
Акрамя традыцыйных рыцарскіх баёў, турніру лучнікаў, конных забаваў ад клуба "Залатая шпора" вырашана ўключыць у праграму розныя сярэдневяковыя прыгодніцкія квэсты.
Напрыклад, квэст "Падарожжа ў часе" будзе праводзіцца для дзяцей у старадаўняй пажарнай каланчы, якая ператворыцца ў сапраўдную сярэдневяковую вежу. Тут таксама можна будзе ўбачыць выстаўку "На службе пажарнай".
Не менш захапляючымі абяцаюць быць квэст-гульні для дарослых: "Скарб Сярэднявечча" і "Таямніцы рукапісу Сярэднявечча" ў падзямеллі кармеліцкага касцёла.
Удзельнікаў чакаюць прыгоды з пошукам ключоў, разгадваннем галаваломак, сустрэчы з гістарычнымі персанажамі, а пераможцы атрымаюць прызы.
Адметнай асаблівасцю выстаўкі з фондаў мясцовага гісторыка-археалагічнага музея "Скарбы Мсціслаўскай зямлі" стане сапраўдны залаты дукат (або галандскі гульдэн), знойдзены ў 1990 годзе Алегам Трусавым каля кармеліцкага касцёла. Можна будзе ўбачыць і іншыя рарытэты з нумізматычнай калекцыі.
У час экскурсіі "У віхуры стагоддзяў" прапануюць наведаць унікальны раскоп старажытнага гарадзішча на Замкавай гары. Тут жа ў вежы-данжоне будзе адкрыта выстаўка калекцыйнай зброі.
Прыцягне ўвагу і выстаўка "Паляванне на ведзьмаў", дзе ўсе экспанаты ўяўляюць сабой яркую ілюстрацыю часоў інквізіцыі і выкананы па тэхналогіях таго часу.
У Мсціслаў з канцэртам прыедзе расійская фолк-метал група Alkonost. Гэта музычны калектыў з горада Набярэжныя Чаўны.
Парадуюць сваёй творчасцю пастаянныя госці: "Літы Талер", PAWA і іншыя. Тэатр фарсу і агню Balagan Band запаліць ноч фаер-шоу, парадуе сцяг-шоу і шоу на хадулях. На начлег госці змогуць размясціцца ў палатачным лагеры на пляцоўцы каля цэнтра фізкультурна-аздараўленчай работы "Алімп". Сюды падведзена вада, установяць біятуалеты і дазволяць выкарыстоўваць вогнішчы для прыгатавання ежы.
Паркоўкі для аўтамабіляў размесцяцца каля гасцініцы і на вуліцах Юрчанкі, Інтэрнацыянальнай і Комунарнай. Цэны на білеты засталіся ранейшымі, а набыццё комплекснага білета дасць магчымасць сэканоміць і наведаць самыя відовішчныя выступленні.
24 ліпеня 2018, Магілёў
Сяргей Кулягін - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/566/44298
Текущая дата: 15.11.2024