12 верасня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель аслабеў да долара ЗША і расійскага рубля, умацаваўся — да еўра.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0059 рубля (0,23%) і склаў 2,5128 рубля.
Курс долара ЗША павялічыўся на 0,0008 рубля (0,04%) да 2,1681 рубля.
Курс расійскага рубля вырас на 0,0163 рубля (0,53%) і склаў 3,1129 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Кошт бараля нафты Brent у сераду раніцай падняўся вышэй за 79 долараў ЗША.
У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 знізіўся на 0,4016 рубля і склаў 69,5728 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 12 верасня 2018
Мінск, 12 верасня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/566/44922
Текущая дата: 27.12.2024