Белорусский портал в Казахстане

У Мінску за хабар у 85 тысяч еўра затрыманы гендырэктар дзяржаўнага холдынга



Супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС Беларусі за атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры ад прадстаўніка камерцыйнага суб`екта затрымалі ў Мінску генеральнага дырэктара аднаго з дзяржаўных холдынгаў.

Як паведаміла старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах ГУБЭЗ МУС Вераніка Пасмецьева, памер незаконнай грашовай узнагароды за забеспячэнне перамогі ў тэндары на закупку тэхналагічнага абсталявання і своечасовай аплаты склаў 85 тыс. еўра.

Дадзеныя затрыманага і холдынга, які ён узначальвае, катэгарычна не называюцца.

Падчас ператрусу дома ў затрыманага канфіскавана ў эквіваленце 140 тыс. долараў.

Следчым камітэтам у дачыненні да кіраўніка холдынга распачата справа па ч. 3 арт. 430 КК (атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры), санкцыя якой прадугледжвае пазбаўленне волі да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 12 ліпеня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/568/44145
Текущая дата: 15.11.2024