Белорусский портал в Казахстане

На біржавых таргах беларускі рубель умацаваўся да долара, аслабеў — да еўра і расійскага рубля



На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 9 ліпеня беларускі рубель умацаваўся да долара, але аслабеў да еўра і расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0015 рубля (0,06%) і склаў 2,3263 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0030 рубля (0,15%) да 1,9772.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0041 рубля (0,13%) і склаў 3,1469 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Раніцай 9 ліпеня ф`ючарсы на паўночнаморскую сумесь Brent падняліся на 0,70% да 77,65 долара за бараль. Ф`ючарсныя кантракты на нафту WTI таргаваліся блізу 74,17 долара за бараль, што на 0,5% вышэй за папярэдняе закрыццё.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, 9 ліпеня знізіўся на 0,2878 рубля і склаў 62,8338 рубля.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 9 ліпеня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/569/44124
Текущая дата: 15.11.2024