Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 13 сакавіка 2024 года



Гэты дзень з`яўляецца семдзесят трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 293 дні.

Якія падзеі адбыліся 13 сакавіка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 13 сакавіка

У 1938 годзе ў СССР ва ўсіх школах было ўведзена абавязковае вывучэнне рускай мовы.
У 1940 годзе спектаклем "Каварства і каханне" Ф. Шылера ў Гродне адкрыўся Дзяржаўны польскі тэатр БССР.
У 1992 годзе: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Германіяй.

Хто нарадзіўся 13 сакавіка

1923 год: Георгій Валкавыцкі, беларускі паэт і пісьменнік.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі пісьменнік Рафаэла Джаваньёлі і аўстрыйскі кампазітар Хуга Вольф.

13 сакавіка ў народным календары

Маслёнка ў самым разгары. У сераду, якая здаўна насіла назву "ласун", ласавацца было неабходна столькі, колькі магчыма. Цешчы ў гэты дзень запрашалі на пасядзелкі сваіх зяцёў – "да цешчы на бліны".

Таксама сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Васіля Спавядальніка.

У народзе святога называюць Васіль Цёплы або Васіль Капельнік. Кажуць, што ён вымушае зіму плакаць. Гэты дзень увогуле лічыцца не вельмі спрыяльным, 13 сакавіка сцерагуцца паганага вока і іншых пошасцей.

Калі ў гэты дзень ідзе дождж, лета будзе вільготнае. Доўгія ледзяшы абяцаюць доўгі лён, але і вясна будзе працяглы час змагацца з зімой. Калі прыляцелі гракі, хутка снег сыдзе, а лета будзе дажджыстае.

Sputnik, 13 сакавіка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/57/73053
Текущая дата: 27.12.2024