Белорусский портал в Казахстане

Беларусь застаецца адной з самых чытаючых краін і ў Еўропе, і ў СНД



Аб гэтым расказаў міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пярцоў перад адкрыццём сімпозіума літаратараў "Пісьменнік і час: партнёрства ў імя будучыні".

Уладзімір Пярцоў адзначыў, што арганізацыя ХХХI Міжнароднай кніжнай выставы, у рамках якой праходзіць сімпозіум літаратараў, праходзіць у няпростых умовах.  

"Цяжкасці звязаны з лагістычнымі абмежаваннямі. Адносна краіны прыменены санкцыі,у нас беспалётная зона, і часам краінам-удзельніцам было цяжка даставіць больш-менш насычаную экспазіцыю, якая ўяўляе сабой не толькі творы класікаў гэтых краін, але і сучасную літаратуру, запатрабаваную ў людзей, якія вывучаюць мовы. Па нашай просьбе Кітайская Народная Рэспубліка вязе паўтары тысячы кніг. Кітайская мова запатрабавана ў школах і ВНУ, і на папярэдніх выставах людзі падыходзілі да стэндаў, бралі кнігі і бегла чыталі на кітайскай, здзіўляючы і нас, і тых, хто працаваў на стэндзе".

Для вывучэння краін, паводле слоў міністра, вельмі важна літаратура. "Іх трэба разумець не толькі па роліках з ютуб, але і вывучаючы дапаможнікі, а таксама класічную, сучасную літаратуру, часопісы, што выходзяць у гэтых краінах. Гэта дапаможа зразумець, куды варта паехаць, з кім будаваць бізнес-адносіны".

У выставе прымае ўдзел 20 краін, і павільён ужо з цяжкасцю ўмяшчае экспазіцыі.

"Напэўна, давядзецца шукаць нешта больш прасторнае, ды і санкцыі, спадзяёмся, закончацца. У гэтым выпадку нават 20 краін-удзельніц прывязуць больш экспазіцый, каб парадаваць беларускіх чытачоў літаратурай. Беларусь адна з самых чытаючых краін і ў Еўропе, і ў СНД. Чытаюць у нас шмат, і ёсць надзея, што культура чытання захаваецца", - падкрэсліў Уладзімір Пярцоў.

13 сакавіка 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/57/73063
Текущая дата: 27.12.2024