20 чэрвеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы долар ЗША і еўра страцілі ў кошце, расійскі рубель падаражэў.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0130 рубля (0,56%) і склаў 2,3197 рубля.
Курс долара ЗША знізіўся на 0,0100 рубля (0,50%) і склаў 2,0052 рубля.
Курс расійскага рубля вырас на 0,0079 рубля (0,25%) і склаў 3,1516 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, які шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Ф`ючарсы на марку Brent растуць і знаходзяцца ў раёне 75,5 долара за бараль.
У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 панізіўся на 45,08 капейкі і склаў 63,6175 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 20 чэрвеня 2018
Мінск, 20 чэрвеня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2/571/43883
Текущая дата: 15.11.2024